У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў пашыраны сход калектыву, прысвечаны 86-й гадавіне з Дня нараджэння ўніверсітэта!
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, поспехі, дасягнутыя ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці была ўзнагароджана дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Ганна Янчый.

Затым для ўзнагароджання пераможцаў рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу на сцэну выйшаў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.
У намінацыі «Доктар навук» 1 месца атрымаў загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук, прафесар Канстанцін Карпінскі.
У намінацыі «Выкладчык без вучонай ступені» 2 месца атрымала старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Антаніна Семак.
Падчас мерапрыемтсва ў гонар свята для купалаўцаў гучалі творчыя нумары ў выкананні таленавітых студэнтаў і навучэнцаў.

