Напярэдадні Дня нараджэння ўніверсітэта 21 лютага на факультэце псіхалогіі адбылася агульнаўніверсітэцкая купалаўская дыктоўка "Знайдзі сябе з намі". Студэнты пісалі дыктант на тэму "Калыска песняра". Дыктавала тэкст дацэнт кафедры беларускай філалогіі Маршэўская Валянціна Васільеўна. Па выніках самаправеркі ўсе студэнты атрымалі высокія адзнакі.